ЛЕТНЯЯ ШКОЛА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І КУЛЬТУРЫ

“ПАД СВЕТЛЫМ ІМЕНЕМ КУПАЛЫ”

4 – 16 ЖНІЎНЯ 2023 г.

ГРОДНА, БЕЛАРУСЬ

 

Запрашаем да навучання ў летняй школе беларускай мовы і культуры.

 

Праграма летняй школы накіравана на ўдзельнікаў, якія толькі пачынаюць вывучаць беларусістыку, а таксама для тых, хто мае жаданне ўдасканаліць свае веды і навыкі ў беларускай мове і культуры.

 

Вас чакаюць:

1.      Крэатыўныя заняткі па беларускай мове.

2.      Адкрыццё Беларусі, яе традыцый і прыгажосці.

3.      Знаёмства з традыцыйнай беларускай культурай: майстар-класы па народных рамёствах.

4.      Вандроўкі па знакавых месцах Гродна і рэгіёна.

5.      Актыўны адпачынак.

 

 

Культурная праграма (уваходзіць у агульны кошт адукацыйных курсаў):

1) экскурсія па цэнтры горада Гродна;

2) экскурсія ў музей ГрДУ імя Янкі Купалы;

3) паездкі па знакавых месцах Гродзенскага рэгіёна;

4) майстар-клас па народных рамёствах;

5) экскурсія ў музеі Гродна і многае іншае.

 

 

За дадатковыя сродкі ўдзельнікаў:

Паездкі і экскурсіі па праграме выхаднога дня.

 

 

Цана – 135 еўра / 150 даляраў.

 

КАБ СТАЦЬ УДЗЕЛЬНІКАМ, да 1 ліпеня 2023 года запоўніце электронную заяўку на старонцы афармлення заяўкі на ўдзел у летняй школе.