ЛЕТНЯЯ ШКОЛА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І КУЛЬТУРЫ
1 – 12 ЖНІЎНЯ 2022 г.
ГРОДНА, БЕЛАРУСЬ
Запрашаем да навучання ў летняй школе беларускай мовы і культуры.
Праграма летняй школы накіравана на ўдзельнікаў, якія толькі пачынаюць вывучаць беларусістыку, а таксама для тых, хто мае жаданне ўдасканаліць свае веды і навыкі ў беларускай мове і культуры.
Вас чакаюць:
1. Крэатыўныя заняткі па беларускай мове.
2. Адкрыццё Беларусі, яе традыцый і прыгажосці.
3. Знаёмства з традыцыйнай беларускай культурай: майстар-класы па народным ткацтве, народных танцах.
4. Вандроўкі па знакавых месцах Гродна і рэгіёна.
5. Актыўны адпачынак.
Культурная праграма (уваходзіць у агульны кошт адукацыйных курсаў):
1) экскурсія па цэнтры горада Гродна;
2) экскурсія ў музей ГрДУ імя Янкі Купалы;
3) беларускамоўныя гульні;
4) паездка ў Гудзевіцкі літаратурна-краязнаўчы музей;
5) майстар-клас па народным ткацтве;
6) наведванне кінатэатра, прагляд беларускага фільму;
7) экскурсія ў музей Максіма Багдановіча.
За дадатковыя сродкі ўдзельнікаў:
1) паездка “Навагрудак – Мір – Нясвіж – возера Свіцязь”;
2) экскурсія на Аўгустоўскі канал, катанне на цеплаходзе.
Цана – 135 еўра / 150 даляраў.
КАБ СТАЦЬ УДЗЕЛЬНІКАМ, да 1 чэрвеня 2022 года запоўніце электронную заяўку на старонцы афармлення заяўкі на ўдзел у летняй школе.