Летняя школа беларускай мовы і культуры праводзіцца ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.
Праграма школы накіравана на ўдзельнікаў, якія толькі пачынаюць вывучаць беларусістыку, а таксама для тых, хто мае жаданне ўдасканаліць свае веды і навыкі ў беларускай мове і культуры.

Місія: не толькі вывучыць беларускую мову, літаратуру і культуру, але і адкрыць для сябе Беларусь, яе традыцыі і прыгажосць.

Мэта: папулярызацыя беларускай мовы і культуры ў свеце, данясенне інфармацыі да сусветнай грамадскасці пра скарбы беларускай гістарычнай і культурнай спадчыны.

Задачы: 1) пазнаёміць з асаблівасцямі беларускай мовы;
2) павысіць узровень валодання беларускай моваю;
3) пазнаёміць з гісторыяй і культурай Беларусі і ўнікальнай архітэктурай горада Гродна;
4) прадставіць найбольш знакавыя старонкі беларускай літаратуры;
5) акунуць у свет беларускіх народных традыцый;
6) паспрыяць культурнай і сацыяльнай адаптацыі замежных гасцей, а таксама павышэнню іх зацікаўленасці да культурнай і гістарычнай спадчыны Беларусі.